Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў”

Жыціе блажэннай Еўфрасінні

Жыціе блажэннай Еўфрасінні

Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку = Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : [урывак] / [мастацкае афармленне: С. А. Мірончык, М. Г. Разумнюк, І. В. Баўтрэль, І. Ю. Нехвядовіч, Э. Э. Казачэнка]. – [Іўе, 2015]. – [9] с. ; 30x22 см. . – Выхадныя данныя арыгіналу: Минск : Издательство Белорусского Экзархата Московского Патриархата, 2012.

Помнік беларускай агіяграфічнай літаратуры 12–13 стагоддзяў (дайшоў спіс 14 ст.). Адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царкоўна-славянскай мовай старажытна-рускай рэдакцыі. Аўтар невядомы.

Тэкст напісаны на царкоўнаславянскай, рускай і беларускай мовах уручную чорнымі і чырвонымі чарніламі. Тэкст узноўлены з высокай мастацкай дакладнасцю. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. На тытульным лісце намаляваны крыж, аздоблены стразамі. Пераплёт абцягнуты цёмнай скурай; на верхнім вечку – выява чарніліцы з пяром на фоне папяровага скрутку. У пераплёце.

Аўтары самаробнай кнігі: Святлана Абрыеўна Мірончык, Марына Генрыкаўна Разумнюк, Ірына Віктараўна Баўтрэль, Ірына Юр’еўна Нехвядовіч, Эдзіта Эдуардаўна Казачэнка (г. Іўе).

Чытаць поўны тэкст